В номинации «произведения литературного творчества» 1 место - присвоено Савицкой Маше из пос. Радошковичи за комплексную работу «Сад майго жыцця» (эссе и художественное фото), 14 лет |  |
Сад майго жыцця
У кожнага чалавека слова сям`я звязана з своеасаблівымі пачуццямі і ўспамінамі. Для мяне слова сям`я – гэта мама, тата, мае браты і наш малады, квітнеючы сад. Як і ў кожнага дзіцяці, мае мама і тата – самыя лепшыя на свеце. У іх так шмат агульнага, што яны разам складаюць адно неразрыўнае цэлае.
Мяркуйце самі: у палаючым залатымі фарбамі месяцы верасні мае мама і тата адзначаюць дзень нараджэння, бо так сталася, што яны аднагодкі. Абое добра ведаюць родную мову, бо філолагі, і самае галоўнае, што яны любяць нас, сваіх дзяцей. Старэйшыя мае браты ўжо дарослыя ў параўнанні са мною. Абодва студэнты, вучацца ў інстытутах нашай сталіцы, горадзе Мінску.
Каб зручна было жыць такой вялікай сям`і, мы будуем прыгожы дом, дзе кожнаму хопіць месца адчуваць сябе камфортна і ўтульна. Менавіта будоўля паказала – на колькі сумесная праца яднае сям`ю. Усе работы мы выконваем самі – ад заліўкі бетону да наклейкі шпалераў. Тут ужо месцы кіраўніцтва змяняюцца ў залежнасці ад работы. Калі ідзе работа з цэглай, цэментам ці кафелем, то тата - галоўны, а мама яму дапамагае. А калі яны клеюць шпалеры, вешаюць гардзіны альбо фарбуюць вокны, то тады “кіраўнік будоўлі” - мама, а тата ў яе памошнік. Галоўнае, што мы працуем дружна і весела і ў нас усё атрымлеваецца.
А яшчэ я памятаю, як мы закладвалі наш сад. Разам капалі ямкі, садзілі маленькія дубчыкі, з якіх праз некалькі год выраслі прыгожыя яблані і грушы. Заўсёды так прыемна цёплым летнім вечарам сабрацца за сталом у маладым садку, каб абмеркаваць за шклянкай гарботы свае планы і надзеі, ці проста палюбавацца заходам сонца пад салаў`іны спеў, і тады тата заўсёды нас параўноўвае з маладымі квітнеючымі яблынямі. Здаецца, яшчэ ўчора мы былі такія маленькія і бездапаможныя, а сёння ўжо набраліся сіл, узмацнелі і галоўнае спадзяёмся прынесці ў жыцці добры плён. Такі просты сэнс чалавечага існавання: каханне, дзеці, сад.
Савiцкая Маша, 14 г.
Радашковiцкая СШ
вверх
|